СПІНОФ
Перад вамі другая кніга выдуманага Сусьвету, умоўна названага «Альтэрнатыўнай Беларусьсю» — альтэрнатыўнай здароваму сэнсу, як, зрэшты, і Беларусь рэальная сёньня.
Гэты дзіўны, фантасмагарычны сьвет нарадзіўся на палях сатырычнай п’есы «КРЫПТАСТВАЛЫ» і цяпер выходзіць за межы сцэны, пашыраючыся да маштабаў «Моцнай і Незалежнай» краіны.
БЕЛАГРУСЬЦЬ
Стваральнік гэтага Сусьвету называе яго «Белагрусьцю» — з тым толькі "ўпушчэньнем", што распавядае пра яго па магчымасьці сьмешна і гарэзьліва. Бо сумаваць мы даўно ўмеем, а сьмяяцца яшчэ толькі вучымся. Аповесьць «… Ў ЛОБ» разьвівае гэты сьвет: кампактная талочынская прастора «Крыптаствалоў» ператвараецца ў дзяржаўны маштаб, а знаёмыя пэрсанажы працягваюць свае гісторыі ўжо па-за тэатральнай рампай.
ПРАЦЯГ БУДЗЕ
Аповесьць чытаецца як самастойны твор, але глыбей раскрываецца ў зьвязцы з «вытворчай п’есай у дзьвюх частках у жанры імпульсіўнай са(р)тыры». Для больш поўнага разуменьня сьвету Белагрусьці варта зьвярнуцца і да першакрыніцы. Калі, вядома, прачытанае тут прыйдзецца вам хоць колькі-небудзь даспадобы.
Мяккая вокладка, 160 старонак. ISBN 9788398293402
Электронны фармат: EPUB. ISBN 9781291540932
2026 © RozUM media
